29 кастрычніка адбудзецца пазакласнае чытанне па тэме
"ЧАЛАВЕК БЕЗ РАДЗІМЫ, ШТО САЛАВЕЙ БЕЗ ПЕСНІ".
Да ўрока неабходна:
1) прачытаць як мага больш твораў у адпаведным раздзеле хрэстаматыі , асабліва казку "Роднае слова", А.Караленка "Гарывада", У.Ягоўдзіка "Слуцкія паясы".
2) вывучыць на памяць адзін з наступных вершаў:
А.Вольскі "Беларусь" ,
А.Дзеружынскі "Я спяваю, ты спявай" ,
В.Швед "Я нарадзіўся беларусам"
3) вучні 1-га рада (каля акна) - рыхтуюць і запісваюць на асобных невялікіх лістках паперы 2 пытанні да казкі "Роднае слова";вучні 2-га рада - рыхтуюць і запісваюць на асобных невялікіх лістах паперы 2 пытанні да твора А.Караленкі "Гарывада" ;
вучні 3-га рада - рыхтуюць і запісваюць на асобных невялікіх лістах паперы 2 пытанні да твора У.Ягоўдзіка "Слуцкія паясы"
Пытанні могуць пачынацца з пытальных слоў:
ХТО? ШТО? ДЗЕ? КАЛІ? ЯК? КУДЫ? КОЛЬКІ? ЯК ЗВАЛІ? АДКУЛЬ? ЧАМУ? НАВОШТА? ДЛЯ ЧАГО? ЯКАЯ? КАГО?
КІМ? КАМУ? АД ЧАГО?
На ўроку ўсе паперкі з пытаннямі будуць складзены ў скрынку, пасля чаго вучні класа будуць выцягваць па адным пытанні і адказваць на яго. Таму ўсім неабходна добра ведаць змест дадзеных твораў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий